Надзея Саўчанка: Дзякуй тым, хто быў абыякавы. Я выжыла вам на злосць

video

https://www.youtube.com/watch?v=kDzBldY9YAQ

Надзея Саўчанка на радзіме. Украінская лётчыца выйшла да журналістаў. Вельмі эмацыйна яна падзякавала ўсім, хто яе падтрымліваў.

«Я на волі. Я хачу папрасіць прабачэння перад усімі маці, дзеці якіх сядзяць у няволі, а я на волі. Зраблю ўсё, што магчыма, каб усе яны былі на волі. Я дзякую вам за тое, што вы бароліся за мяне і за кожнага. Калі б людзі не гаварылі, то палітыкі б маўчалі. Дзякуй тым, хто быў раўнадушны. Я назло вам выжыла».

https://www.youtube.com/watch?v=0B3WrvZTmDA

Вера і Марыя Саўчанкі ў офісе партыі «Бацькіўшчына» за некалькі гадзінаў да вяртання Надзеі ва Украіну
Вера і Марыя Саўчанкі ў офісе партыі «Бацькіўшчына» за некалькі гадзінаў да вяртання Надзеі ва Украіну. Фота Алёна Шкрум

Яна заявіла, што гатовая вярнуцца ў шэрагі ўкраінскай арміі.

«Я адвыкла ад людзей, прабачце, што магу быць рэзкай, я на волі. Я гатовая яшчэ раз вярнуцца на поле бою і ахвяраваць жыццём за Украіну».

Аўтамабіль з Саўчанка накіраваўся ў Адміністрацыю прэзідэнта. Там пройдзе афіцыйны брыфінг.

Маці і сястру Надзеі Саўчанкі пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі да самалёта.

Пятро Парашэнка таксама ўжо прыбыў у аэрапорт «Барыспаля», каб асабіста сустрэць Надзею Саўчанку.


Сястра Надзеі Саўчанка Вера прыбыла ў аэрапорт. На пытанне журналіста пра ейнае вяртанне яна адказала:

«Паслухаем, што ён (Парашэнка) скажа. Я не ведаю, куды яе павязуць, але дакладна не ў СІЗА. Калі яе павязуць у СІЗА, сюды прыедуць добраахвотніцкай батальёны».

Чытайце таксама >>> Надзея Саўчанка. Вяртанне дадому

Сёння ўначы ўкраінскі прэзідэнт накіраваў у Расею свой асабісты самалёт. Абмен палоннай украінкі на расейцаў, абвінавачаных у тэрарызме, прайшоў у аэрапорце.

Саўчанка павінны былі перадаць украінскаму боку на падставе дагавора паміж дзвюма дзяржавамі аб выдачы асоб для далейшага адбыцця пакарання, спасылаецца на свае крыніцы «Інтэрфакс».

Сёння стала вядома, што ўкраінскі лідар памілаваў Ерафеева і Аляксандрава, каб вызваліць Саўчанку. Яны падалі адпаведнае прашэнне.

Аднак сама Саўчанка ад памілавання адмаўляецца. Ейны адвакат Нікалай Полазаў напісаў у сваім «Facebookʼу», што лётчыца забараніла падаваць прашэнне аб памілаванні. Яшчэ адзін абаронца Надзеі Марк Фейгін заявіў, што будзе спрабаваць яе пераканаць.

«Адвакат мае права сам падаць заяву аб памілаванні», – дадаў ён.

Тым часам расейскія медыі паведамляюць, што адвакаты Саўчанкі, роўна як і ўлады Расеі, не ведаюць пра абмен Саўчанкі на Ерафеева і Аляксандрава.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары