Надзея Саўчанка часова спыніла галадаванне


Фота president.govua

Перапыніць галадоўку папрасіў лётчыцу асабіста Пятро Парашэнка праз тэлефон падчас сустрэчы з ейнымі сястрою і маці. Украінскі лідар адзначыў у размове з Саўчанкаю, што «нават у гэтых умовах яны мусяць зрабіць захады, каб захаваць ейнае здароўе».

У адказ Надзея Саўчанка пагадзілася часова спыніць галадоўку, паведамляецца на сайце прэзідэнта.

Абарона асуджаных ва Украіне расейскіх ГРУшнікаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава раней паведаміла, што не будзе абскарджваць іх прысуд. Гэта дае шанец на тое, што яны могуць быць абменены на Саўчанка.

18 красавіка Парашэнка і Пуцін праз тэлефон абмеркавалі магчымасць іх абмену. Палітыкі дамовіліся, што да Саўчанка ў бліжэйшы час будзе забяспечаны доступ Генеральнага консула Украіны ў Растове-на-Доне. Парашэнка таксама адзначаў, што ім удалося ўзгадніць «пэўны алгарытм вызвалення» Надзеі Саўчанка. Ён гатовы накіраваць у Расею свой самалёт, каб вярнуць яе дадому.

Яшчэ ў сакавіку ўкраінскі лідар заклікаў Расею абмяняць «двух расейскіх вайскоўцаў, затрыманых за ўдзел ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны» на лётчыцу, аднак Пуцін тады казаў, што не будзе «забягаць наперад» у пытанні выдачы ўкраінкі.

Саўчанку прысудзілі да 22 гадоў калоніі па абвінавачванні ў забойстве расейскіх журналістаў. Галадаць яна пачала 6 красавіка, аднак абяцала спыніць пасля таго, як вынесуць прысуд Ерафееву і Аляксандраву.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары