«Надзея Саўчанка. Наша надзея» (прэм’ера на «Белсаце»)


Сімвал барацьбы для ўкраінцаў і сімвал расправы над усім украінскім для Пуціна. У фільме на нашым канале пра Надзею Саўчанку распавядаюць яе маці і сястра, а таксама байцы, якія ваявалі разам з ёю.

«Саўчанка адмаўляецца прымаць глюкозу», – адна з апошніх навінаў, якія тычацца ўкраінскай лётчыцы.

У канцы чэрвеня сепаратысты на ўсходзе Украіны захапілі яе ў палон, перавезлі праз мяжу і перадалі расейскім сілавікам. Следчы камітэт РФ вінаваціць яе ў пасобніцтве ў забойстве расейскіх журналістаў. Пры гэтым у палон Надзея Саўчанка трапіла яшчэ да гібелі журналістаў.

«Улічваючы тое, што яна адмаўляецца прымаць глюкозу, ёй давалі проста кавалкі цукру. Яна іх есці і падымае ўзровень цукру ў крыві. У яе даходзіла да 2,6, цяпер – 3,1», – распавядае адваката лётчыцы Марк Фейгін. У расейскіх уладаў узніклі прэтэнзіі і да яго. Адвакат сцвярджае, што Следчы камітэт пачаў праверку на экстрэмізм… яго запісаў у Twitter.

«Пуцін не выпусціць Надзею Саўчанка, таму што яна для нас сімвал барацьбы, а для яго – сімвал расправы над усім украінскім», – кажа былая прэм’-ер-міністарка Украіны Юлія Цімашэнка.

У лістападзе Надзея Саўчанка была абраная народнай дэпутаткай Украіны. Пасля яе абралі сябрам сталай дэлегацыі Вярхоўнай рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ). Расея імунітэт украінскай змагаркі як сябра ПАРЕ не прызнае, кажучы, што яе абранне адбылося ўжо пасля здзяйснення злачынстваў, у якіх яе вінавацяць.

«Воля ці смерць» – гэта вельмі блізка да таго, што можна назваць яе жыццёвым прынцыпам», – кажа адвакат Ілля Новікаў пра Надзею Саўчанку.

Яе барацьба працягваецца.

Прэм’еру фільма вы можаце паглядзець у онлайне на сайце ў суботу 4 красавіка а 20:05, паўтор у нядзелю 5 красавіка а 09:05 і 00:25. 

Стужка навінаў