Надзея Куцепава: Расея зачысціла грамадзянскае поле і цяпер шукае «шпіёнаў»


Эколага Надзею Куцепаву, якая ачольвае расейскую грамадскую арганізацыю «Планета надзей» абвінавачваюць у «прамысловым шпіянажы» – ёй пагражае турэмны тэрмін за «здраду Радзіме». З непакоем за бяспеку сабе і сваіх траіх дзяцей, Надзея была вымушаная з’ехаць у Францыю.

«Нашая дзейнасць перадусім не падабалася агенцыі па ядравай энергіі «Росатам» і спецслужбам, якія цесна звязаныя з імі паводле гістарычнай традыцыі, – кажа спадарыня Куцепава. – Спецслужбы стаялі ў вытокаў пераследу – менавіта яны сталі прычынаю таго, што мне прыйшлося з’ехаць, а дзейнасць нашае арганізацыі аказалася паралізаванай».

Я атрымоўвала лісты з пагрозамі. Цяжка сказаць, хто за імі стаіць, але, мяркую, гэта тыя самыя людзі.

Паводле навукоўцы і актывісткі, Расея вяртаецца да савецкага мінулага ўсеагульнай падазронасці і пошуку ворагаў.

«Мы бачым, што грамадзянскае поле Расеі зачысцілі, паспяховыя арганізацыі, якія вырашалі мноства праблемаў, знішчаныя, а ўлады перайшла да барацьбы з персаналіямі, – кажа яна. – барацьба з персаналіямі. А барацьба з персаналіямі прасцей за ўсё вядзецца на ніве барацьбы з ворагамі, шпіянажам і замежнай выведкай».

Глядзіце размову Алеся Сіліча з Надзеяй Куцепавай у парыжскім «Каментары».

Стужка навінаў