Сіноптыкі абвясцілі сёння штармавое папярэджанне на другую палову дня, паведамляе Белгідрамет.
Сёння з 14.00 да 18.00 па Віцебскай, Гарадзенскай і паўночным захадзе Менскай вобласці чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м / с, якое захаваецца да канца дня.
З-за ўзмацнення ветру ў Менску абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Пры гэтым у бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца пацяпленне. 7 красавіка будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу і раніцай панізіцца да -3.. + 3°С, у другой палове дня +10.. + 16°С. У Менску чакаецца ўдзень +11-13°С.
8 красавіка, у нядзелю, будзе без ападкаў. Ноччу -2.. + 5°С, максімальная днём +13.. + 20°С. У Менску максімальная тэмпературы днём складзе +15 … 17 ° С.
9 красавіка таксама без ападкаў. Вецер паўднёвы ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 8°С, максімальная днём +16.. + 22°С, а па паўднёвым захадзе да + 24 ° С.
КА, belsat.eu