Надворʼе 12 ліпеня – залевы, навальніцы, парывісты вецер


На большай частцы краіны сёння чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы, магчымы град. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 15-20 м/с.

Максімальная тэмпература паветра па краіне ўдзень да + 29 °C, у паўднёвых раёнах да 34 °C.

Падобнае надворʼе захаваецца заўтра 13 ліпеня. У Беларусі чакаюцца навальніцы са шквалістым ветрам ды моцныя залевы. У чарговы раз абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

 Смерч на Шаркаўшчыне. Пашкоджаныя дзясяткі будынкаў

ДР belsat.eu

Стужка навінаў