Надмагіллі пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў у Менску – пад пагрозаю


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGc0hLdE1udlJ3eTAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Праз год Вайсковыя могілкі ў сталіцы чакае небяспечнае ўпарадкаванне.

Паводле плану, праз год адныя з найстарэйшых могілак – Вайсковыя – чакае ўпарадкаванне. Маюць знесці старыя крыжы ды надмагіллі, а замест гэтага зрабіць газон і аднолькавыя помнікі. Трывогу забіў мянчук Мікола Раманоўскі, унук пісьменніка Кузьмы Чорнага, пахаванага на гэтых жа могілках.

Чыноўнікі запэўніваюць, што не будуць чапаць упарадкаваных і дагледжаных месцаў пахавання. Але частку надмагілляў паспелі ўжо знішчыць. А ў разрад «недагледжаных» трапіў шэраг  пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў. Гэткі ж лёс можа спаткаць і іх.

Актывісты прапануюць добраўпарадкаваць такія месцы талакою, каб каштоўныя надмагільныя знакі не знішчылі.

Гэта сюжэт з праграмы «Маю права», якая выходзіць на «Белсаце» штосераду а 19:00.

Глядзець праграму цалкам.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў