Над заводам «Горадня-Азот» было жоўтае воблака. Прадпрыемства адмаўляе аварыю


[/vc_column_text][vc_column_text]Раніцай 16 чэрвеня на інтэрнэт-форумах і ў сацсетках стала распаўсюджвацца інфармацыя пра надзвычайную сітуацыю на «Горадні-Азоце». Звесткі падавалі самі працаўнікі прадпрыемства, якія паведамілі пра выкід жоўта-карычневага воблака над адным з цэхаў.

На месца здарэння выехалі ратавальнікі. Як паведамілі ў прэс-службе гарадзенскага Абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на дадзены момант інфармацыі пра аварыю няма. На самім прадпрыемстве займаюцца высвятленнем прычынаў таго, што адбылося, і рыхтуюць на гэты конт афіцыйныя тлумачэнні. На дадзены момант ніякай пагрозы для працаўнікоў і жыхароў гораду няма. Паводле інфармацыі ад аднаго з працаўнікоў «Горадні-Азоту», небяспекі няма, невялікі выкід (бяспечны) адбыўся з прычыны спынення аднаго з кампрэсараў у цэху. Само воблака – гэта асаблівасць, якая праяўляецца ў падобнай сітуацыі.

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай прэс-службай ААТ «Горадня-Азот», 16 чэрвеня а 9:00 у цэху азотнай кіслаты і вадкіх азотных угнаенняў праводзіліся планавыя тэхнічныя працы. У выніку адбылася частковае прыпыненне працы абсталявання (без перапынення працы цэху), а таксама ўтварылася загазаванасць некаторых вытворчых памяшканняў, якія былі праветраныя. Перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі шкодных рэчываў, як на тэрыторыі прадпрыемства, так і на прылеглых тэрыторыях няма. Абсталяванне працуе ў штатным рэжыме, пагрозы навакольнаму асяроддзю, жыццю і здароўю персаналу заводу і жыхароў гораду няма, запэўнівае прадпрыемства.

На дадзены момант, жоўтае воблака над прадпрыемствам цалкам ліквідавалі.

6-га чэрвеня на «Горадні-Азоце» ўжо адбылася вялікая аварыя, у выніку чаго два чалавекі загінулі, а дзве асобы былі шпіталізаваныя. Пасля выбуху на «Горадня-Азоце» літоўцы мусілі праверыць якасць вады ў Нёмне.

МЯ, паводле s13.ru

Стужка навінаў