Над чарнобыльскім рэактарам пачалі ўстаноўку новага саркафагу


Устаноўка новага саркафагу пачалася 14 лістапада. Ён важыць 36 тысяч тон, мае 108 метраў у вышыню, 257 метраў у даўжыню і 162 метраў у шырыню.

Яго ўстаноўка ажыццяўляецца пры дапамозе 240 гідраўлічных дамкратаў і зойме каля 40 гадзінаў.

Спачатку будаўнікі сабралі канструкцыю саркафага на пляцоўцы непадалёк ад рэактара. Цяпер гэтай канструкцыі трэба пераадолець шлях у 327 метраў, пасля чаго яна павінна цалкам закрыць чацвёрты рэактар станцыі.

Будаўніцтва і ўстаноўку саркафага фінансуе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Чытайце больш >>> Праблемы Астравецкай АЭС. Ці прыме Еўропа беларускую электраэнергію? 

Эксплуатацыйны тэрмін новага збудавання – каля 100 гадоў. Плануецца, што абʼект увядуць у эксплуатацыю 29 лістапада.

Пасля гэтага спецыялісты пачнуць дэмантаж нестабільных канструкцый старога саркафага і пашкоджанага рэактарнага аддзялення. Гэтыя працы плануюць скончыць да 2023 года.

«Росатом» адправіць новы корпус рэактара ў Астравец напрыканцы кастрычніка

Міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны Астап Семярак заявіў, што ўзвядзенне арачнай канструкцыі над рэактарам сімвалізуе заканчэнне 30-гадовай барацьбы з наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Грамадскі актывіст: На Астравецкай АЭС загінулі каля 10 чалавек

«Гэта не проста 36 тысяч тон металу. Гэта 36 тысяч тон веры ў поспех, даверу да нашага народа і Украіны», – дадаў гендырэктар АЭС Ігар Граматкін.

ДР belsat.eu паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў