На Берасцейскім аблвыканкаме залунаў расейскі сцяг


21 чэрвеня ў Берасці пройдзе шэраг мерапрыемстваў прымеркаваных да гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Раніцай у Берасце прыедзе патрыярх Кірыл. Напярэдадні ў горадзе з’явіліся рэкламныя шчыты з вітаннем Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Чытайце таксама >>> Лукашэнка Патрыярху: «Беларусь з’яўляецца аплотам праваслаўя на заходніх рубяжах калісьці нашай вялікай Айчыны»

21 чэрвеня па гарадскіх вуліцах праедуць расейскія танкі. Танкі Т-38 прывязуць у горад над Бугам з найбуйнейшага ў Расеі прыватнага музею тэхнікі Вадзіма Задарожнага. Плануецца, што адзін з іх застанецца ў Берасцейскай крэпасці.

У вечары для берасцейцаў выступіць расейскі гурт «Любэ». Вядома, што яго лідар Мікалай Растаргуеў адкрыта падтрымлівае акупацыю Крыму, а новую ўкраінскую ўладу называе «бандэраўскімі адмарозкамі».

С.А., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары