Беларуская нацыянальная ідэя ў новым мульт-праекце belsat.eu


Тое, над чым столькі светлых галоваў было зламана, чорна-белы аніматар daroha ўзяў ды сфармуляваў за адну хвіліну.

Нацыянальная ідэя беларусаў – толькі тут і цяпер. Глядзіце новыя мультфільмы штопятніцу ў новым аўтарскім праекце «Прабел»!

«Што такое прабел? Па вялікім рахунку – нічога. Пустэча. Але ж адначасова прабел дапамагае вылучыць нешта з агульнае масы, адасобіць, сканцэнтраваць на гэтым нечым увагу. Таксама менавіта прабел сведчыць пра недахоп чагосьці важнага. Вось пра гэтае важнае і адначасова незаўважанае і давайце паразважаем разам», – піша аўтар праекту daroha.

Стужка навінаў