Начныя затрыманні ў Бабруйску напярэдадні пратэсту супраць дэкрэту № 3


Пра гэта паведамляе babruysk.by. У ноч на 11 сакавіка ў Бабруйску былі затрыманыя чатыры мясцовыя актывісты.

Затрыманні адбываліся на вуліцы, піша выданне.

Прозвішчы затрыманых: Максім Буйніцкі (кінарэжысёр), Аляксей Раманаў, Максім Лубінскі, Вольга Аўдзейчык.

Ніхто з актывістаў на сувязь цяпер не выходзіць.

«”Праваахоўнікі” “шыюць” ім справы аб дробным хуліганстве – нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы, спробы чапляцца да да грамадзянаў… (на пустой вуліцы, ноччу). У панядзелак з збіраюцца судзіць», – паведамляе крыніца выдання.

12 сакавіка ў Бабруйску, Рагачове ды Оршы адбудуцца маршы недармаедаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле babruysk.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары