«Начныя ваўкі» паўтараюць спробу ўехаць у Польшчу


Польскія ўлады ўжо заявілі, што не прапусцяць байкераў.

Кіраўнік «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў заявіў «Інтэрфаксу», што каля 100 матацыклістаў ягонага клубу маюць намер перасекчы мяжу з Польшчай, нягледзячы на ​​адмову польскага боку.

У пятніцу байкеры выехалі з Масквы, выходныя яны правядуць у Беларусі

«Будзем наведваць мемарыялы з пахаваннем савецкіх воінаў да Берасцейскай крэпасці. Да мяжы будуць падʼязджаць каля 100 чалавек», – заявіў Залдастанаў.

Байкер усея Расеі выказаў здзіўленне з нагоды супрацьстаяння польскіх уладаў планах байкераў.

«Цяпер навошта падымаюць хвалю, адмяняюць візы, распальваюць сітуацыю? Я не ведаю, для чаго яны робяць гэта. Мы з 2006 года робім гэтую акцыю. Летась гэтую хвалю паднялі, і яна працягваецца цяпер», – заявіў ён.

Паводле Залдастанава, байкеры ўсё роўна не адмовяцца ад сваіх планаў.

«Візы атрыманыя, дазволы атрыманыя, маршрут зацверджаны, распрацаваны, час паказаны. Усё зроблена паводле закону ды паводле іх правілах. Да касметычкі, можа, прычэпяцца, як у мінулым годзе, а так прычапляць няма да чаго», – сказаў ён.

Лідар «Начных ваўкоў» растлумачыў, што ў мінулым годзе «была гісторыя, калі ў нейкай дамы знайшлі касметычку». «Іх гэта здзівіла, яны паднялі цэлы кіпіш, паднялі хвалю ў інтэрнэце. У гэтым годзе мы жанчын з сабой не бярэм», – сказаў ён.

У сёлетні тур матацыклісты узялі з сабой 1 500 георгіеўскіх стужак.

Амбасадарку Польшчы ў Расеі Катажынку Пэлчыньскую-Налэнч ужо выклікалі для тлумачэнняў у МЗС праз заяву польскіх уладаў пра тое, што яны не прапусцяць байкераў.

У мінулым годзе мотапрабег Масква–Берлін, прымеркаваны да Дня Перамогі і арганізаваны «Начнымі ваўкамі», быў запланаваны з 25 красавіка па 9 траўня праз Польшчу, Чэхію, Нямеччыну. Акцыя стала шырока вядомай пасля таго, як польскія памежнікі адмовілі ва ўездзе большай частцы байкераў.

Яшчэ больш вядомай яна стала пасля прэсавай канферэнцыі Аляксандра Залдастанава, якую ён даў з тае нагоды ў Берасці.

Летась візы байкерам анулявалі таксама нямецкія ўлады – са спасылкай на тое, што пры падачы заявы на візы байкеры прадставілі «няслушныя звесткі», а таксама на «патэнцыйную небяспеку парушэння грамадскага парадку і бяспекі ў Германіі» ў сувязі з планаваным мотапрабегам.

Акрамя таго, літоўскія памежнікі адмовілі ва ўездзе ў краіну некалькім байкерам.

Латышскія ўлады ўнеслі ў чорны спіс кіраўніка латышскага філіялу расейскага клубу Ігара Лакаташа, на пачатку красавіка яго дэпартавалі ў Расею.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары