«Начныя ваўкі» трапілі ў Польшчу праз Калінінград


25 красавіка расейскія байкеры, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ, уехалі ў Польшчу з Калінінградскай вобласці. Першым пра гэта паведаміў у сваім Twitterы польскі палітык Януш Палікот, пасля пацвердзілі польскія і расейскія СМІ.

Калона калінінградскіх байкераў, якую ўзначаліў губернатар вобласці Мікалай Цуканаў, наведала польскі горад Бранева для ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім салдатам.

Актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі сустракалі «Начных ваўкоў» на Кургане Славы + ВІДЭА





На памятных мерапрыемствах прысутнічалі не толькі чальцы клубу «Начныя ваўкі» з Калінінграду. У Польшчу звезлі вучняў калінінградскіх школ і ветэранаў. Таксама прысутнічалі гуернатар Калінінградскай вобласці, пасол Расеі ў Польшчы і расейскі генконсул у Гданську.

Калону суправаджалі польскія паліцэйскія. Паводле інфармацыі памежнай службы Польшчы, памежнікі не правяралі наяўнасць у калоне матацыклетных клубаў, а правяралі матацыклістаў паасобку.

На Кургане славы адбылося ўскладанне кветак з удзелам «Начных ваўкоў»

На акцыі прысутнічалі кіраўнік БРСМ і намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Ігар Бузоўскі, жаўнеры і дзеці. Пад музыку арганізатары раздалі «Ваўкам» і прысутным гваздзікі, якія пасля ўскладалі да мемарыялу. Самі «Ваўкі» раздавалі георгіеўскія стужкі. Беларускія чыноўнікі стужак не надзелі.

На пытанне belsat.eu, чаму, спадар Гузоўскі адказаў, што можна было б, але ёсць і свае, чырвона-зялёныя.

Байкеры хваліліся прысутным, што калі праязджалі праз вёску ў Віцебскай вобласці, жыхары віталі іх хлебам-соллю. Маўляў, аб праездзе яны даведаліся па радыё і тэлебачанні. Праўда, назвы населенага пункту матацыклісты ўзгадаць не змаглі, што нарадзіла ў журналістаў падазрэнні: ці ўрачыстая сустрэча сапраўды мела месца ці яе выдумалі самі «Ваўкі». Пасля матацыклісты паехалі ў Хатынь.

ЮВ, ДР, Любоў Лунёва, belsat.eu

Стужка навінаў