Начальнік з «Менскэнерга» пагарэў на хабары ў $ 1000 (відэа затрымання)


Затрыманне хабарніка

Супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Менскага РУУС затрымалі начальніка аднаго з філіялаў РУП «Менскэнерга».

Пра затрыманне паведаміла прэс-афіцэр Менскага РУУС Юлія Лобач.

Падазраваны, выкарыстоўваючы сваё становішча, атрымаў $ 1000 хабару. За гэтыя грошы ён павінен быў паспрыяць узгадненню працаў па пракладцы рэзервовага кабелю ад трансфарматарнай падстанцыі да кацельні будынку ў Менскім раёне.

Глядзіце таксама >>> Карупцыя ў Беларусі: частка дзяржсістэмы

Мужчына затрыманы на месцы злачынства. Распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Санкцыя артыкула прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Цяпер усталёўваюцца іншыя факты супрацьзаконнай дзейнасці падазраванага.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў