Начальнік Лоеўскага РАУС не здолеў даказаць, што Кастусь Жукоўскі абразіў ягоныя гонар і годнасць


16 траўня судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда пакінула ў сіле рашэнне суда Цэнтральнага раёну Гомля па пазове начальніка Лоеўскага РАУС Уладзіміра Бухаўцова да фрылансера Кастуся Жукоўскага.

«Мяркую, што такі вырак звязаны з тым, што дадзены супрацоўнік МУС не ўваходзіць у кола, якое нешта вырашае і да якога прыслухоўваюцца», – кажа Кастусь Жукоўскі.
Уладзімір Бухаўцоў абразіўся на журналіста праз тое, што на нашым тэлеканале выйшаў відэасюжэт з удзелам міліцыянта ды інфармацыяй пра ягоныя неправамерныя дзеянні адносна фрылансера.

Гаворка ідзе пра матэрыял, размешчаны на belsat.eu «Міліцыянты б’юць журналістаў. Міліцыянт падае ў суд на Кастуся Жукоўскага».
5 студзеня суд Цэнтральнага раёну Гомля прыцягнуў у якасці суадказчыка тэлеканал «Белсат» па пазову Бухаўцова аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Пазоў цалкам чытайце тут.

Міліцыянт патрабаваў ад журналіста зняпраўдзіць інфармацыю ды сплаціць маральную кампенсацыю памерам Br 2000.

21-га чэрвеня 2016-га ў Лоеве падчас здымкаў сюжэту для нашага тэлеканалу Кастуся Жукоўскага разам з Аляксеем Атрошчанкавым брутальна затрымалі міліцыянты. Ужо ў РАУСе на журналістаў надзелі кайданкі, выкручвалі рукі, кідалі на падлогу і збівалі нагамі. Пазней пра такі гвалт з боку міліцыі адносна мясцовых жыхароў распавялі і самыя лоеўцы.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары