Нацбанк не рэкамендуе дапамагаць дармаедам


Камерцыйныя банкі павінны прыпыніць выдачу крэдытаў «на заробкі» для нерэнтабельных дзяржпрадпрыемстваў.

Адпаведная парада ўтрымліваецца ў лісце Нацбанку. У лісце зазначаецца, што крэдыты на выплату заробкаў могуць выдзяляцца дзяржаўным арганізацыям (і арганізацыям з дзяржаўная доляй больш за 50%) «толькі пры ўмове апераджальнага росту прадукцыйнасці працы над ростам намінальнага сярэднямесячнага заробку».

У жніўні 2014 г. урад прывязаў рост заробкаў да эфектыўнасці дзяржпрадпрыемстваў, узяўшы ў якасці крытэру эфектыўнасці прадукцыйнасць працы.

Нагадаем, што напрыканцы снежня 2014 г. Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы новае кіраўніцтва Нацбанку, паставіў задачу павысіць эфектыўнасць крэдытавання.

«Трэба даваць крэдыты толькі пад эфектыўныя, жыццёва важныя для краіны праекты, пад рэальныя бізнес-планы, калі гэта не выконваецца, значыць, банк бярэ на сябе залішнія рызыкі. Так быць не павінна! Таму ўзмацніце банкаўскі кантроль», – сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да новага кіраўніцтва Нацбанку.

ЮВ, паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары