Набыць валюту цяпер можна без пашпарта


Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 траўня.

Сёння кіраўнік Беларусі падпісаў указ пра адмену патрабавання рэгістрацыі банкамі пашпартных звестак фізічных асобаў, якія набываюць замежную валюту. Пра гэта прэсавая служба Лукашэнкі паведаміла агенцтву БЕЛТА.

Нацыянальнаму банку даручылі цягам трох месяцаў забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым дакументам і прыняць іншыя захады па ягонай рэалізацыі. Указ распрацаваны «ў мэтах лібералізацыі валютнага рэжыму і спрашчэння парадку правядзення валютна-абменных аперацый».

Ён набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання.

ДД

Стужка навінаў