На Зыбіцкай дзяўчына хацела саскочыць з даху, але яе выратаваў АМАП


Як паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму, сёння раніцай на дах аднаго з будынкаў на вуліцы Зыбіцкай залезла дзяўчына і мела намер з яе саскочыць. Дзяўчына нібыта хацела скончыць жыццё самагубствам праз канфлікт у сямʼі.

Байцы АМАПу, якія дзяжурылі непадалёк, прыбылі на месца здарэння.

«У той час, як два працаўнікі АМАП «абходнымі шляхамі» спрабавалі непрыкметна прабрацца на дах, трэці знізу адцягваў увагу дзяўчыны. Як толькі міліцыянтам удалося трапіць на дах, яны выбудавалі з ёй дыялог, дзякуючы чаму наблізіліся і адвялі яе на бяспечную адлегласць ад парапету», – паведамляюць у ГУУС.

Дзяўчына нічога з сабою не зрабіла, пасля яе перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў