На знак салідарнасці ў звязку з катастрофаю ў Чорным моры ў Беларусі прыспусцяць сцягі


Кіраўнік Беларусі даручыў такім чынам праявіць салідарнасць з Расеяй, дзе разбіўся «Ту-154» Міністэрства абароны.

«Пачуццё смутку і спачування ахапіла сёння нашу краіну – паведамленне аб крушэнні самалёту Ту-154, які накіроўваўся з Сочы ў Сірыю, не пакінула абыякавым ніводнага беларуса. Гэтая трагедыя – наш агульны боль, і Беларусь сёння смуткуе разам з Расеяй. У гэтую цяжкую хвіліну мы побач, цалкам падзяляючы гэта страшнае гора», – гаворыцца ў лісце Аляксандра Лукашэнкі да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

У сваім лісце кіраўніку Расеі Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што «вялікую страту панесла і сусветная культура – сярод загінулых члены калектыву славутага Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расейскай Арміі імя А.В. Аляксандрава», – паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі. «Гэта страта для расейскага, нашага агульнага, усяго сусветнага мастацтва», – гаворыцца ў лісце Лукашэнкі да Уладзіміра Пуціна.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў