На злосць Пуціну. Амерыканцы дэманстратыўна разгарнулі пад Варшаваю комплексы «Пэтрыят»


«Сёння мы дэманструем здольнасць Злучаных штатаў хутка размесціць комплексы проціракетнай абароны «Пэтрыят» у Польшчы ў выпадку такой патрэбы. Мы тут дзеля таго, каб паказаць нашым польскім хаўруснікам, што амерыканскія гарантыі бяспекі Польшчы ў межах НАТО значаць больш, чымся толькі словы на паперы», – заявіў падчас вучэнняў амерыканскі амбасадар у Польшчы Стэфан Мулл.

Амерыканскія вайскоўцы разгарнулі батарэю процірактенага комплексу «Пэтрыёт» паблізу Варшавы. Гэта адбылося ў межах сумесных вучэнняў, што адбываюцца на фоне ўварвання Расеі ва Украіну.

Польшча ўваходзіць у НАТО ад 1999 году, але не мае ўласнай абароны ад балістычных ракетаў і цягам бліжэйшых тыдняў мае выбраць кампанію, што будзе пастаўляць гэтую зброю. Амерыканская батарэя «Пэтрыёт» прыбыла ў Польшчу ў суправаджэнні 100 амерыканскіх жаўнераў ды каля 30 адзінак транспарту. Сістэму разгарнулі прыкладна ў 50 кіламетрах ад Варшаве на вайсковай базе ў Сохачэве.

«Цягам гэтых 16 гадоў мы заўсёды станавіліся поруч са Злучанымі штатамі. А калі нам спатрэбілася патрыманне, ЗША сталі поруч з намі. Я шмат разоў гэта падкрэсліваў і паўтару гэта тут, у Сохачэве: Польшча мае кепскі досвед адносна чужых жаўнераў. У амерыканскіх жаўнерах мы бачым сяброў і жадае іх прысутнасці», – заявіў міністр абароны Польшчы Томаш Сэмоняк.

Зенітна-ракетны комплекс «Пэтрыят» здольны перахопліваць балістычныя ракеты на сярэдніх і вялікіх вышынях. Пабудова сучаснай сістэмы супрацьракетнай абароны ва Усходняй Еўропы выклікае негатыўную рэакцыю з боку Масквы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў