На журналістаў украінскай службы Радыё Свабода напала ахова кума Уладзіміра Пуціна


Здымачная група перадачы «Схемы», супольнага праекту ўкраінскай службы Радыё Свабода і тэлеканалу «UA:Перший» зьбіралася 7 лістапада зняць прылёт украінскага палітыка Віктара Медзвядчука з Расеі ў аэрапорт «Жуляны» пад Кіевам, але сустрэла сілавы супраціў.

«Людзі ў масках і балаклавах перашкаджалі нашай законнай журналісцкай дзейнасці. Білі локцямі, штурхалі, рабілі падножкі, у аператара двойчы выбілі камеру з рук. Нашае аўто з рэгістратарам заблакавалі каб перашкодзіць зняць прылёт самалёта Віктара Медзведчука з Расеі ў выхад з тэрміналу», – распавёў у Фэйсбуку журналіст «Схемаў» Міхаіл Ткач.

Друзі та колеги, Дякую за Вашу небайдужість. Наші журналісти та оператори продовжили виконувати свою роботу попри…

Opublikowany przez Natalie Sedletską Wtorek, 7 listopada 2017

Медзвядчук – былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны (2002-2005 гг), лідар прарасейскай арганізацыі «Украінскі выбар» і кум прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Удзельнік гуманітарнай рабочай падгрупы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску.

Яшчэ ў 2016 годзе старшыня СБУ Васіль Грыцак заяўляў, што Медзвядчук у сувязі з гэтым перыядычна лётае на ўласным самалёце з Украіны ў Маскву, хоць праз агрэсію Расеі супраць Украіны дзейнічае забарона на прамыя авіяцыйныя зносіны паміж дзвюма краінамі.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў