На Жлобіншчыне падчас пошуку металалому загінуў беспрацоўны


Трагічны інцыдэнт у Жлобінскім раёне

Пошукі металалому скончыліся трагедыяй.

Пра інцыдэнт паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

У першай палове дня 1 снежня ратавальнікі атрымалі паведамленне, што побач з вёскай Нівы (Жлобінскі раён) адбылося абсыпанне грунту ў яме, дзе знаходзіўся чалавек.

На месцы здарэння высветлілася, што ў яме 3 на 5 метраў засыпала чалавека.

Аказалася, што два беспрацоўныя шукалі металалом пад зямлёй, на месцы былой гарадской звалкі смецця. Працы праводзілі кожны дзень, пачынаючы з 28 лістапада. Шукальнікі металалому лапатамі выкапалі яму глыбінёй 4 метры. Учора ж раніцай абсыпаўся грунт, калі ў яме знаходзіўся мужчына 1982 года нараджэння.

Ягоны напарнік, што знаходзіўся недалёка, спрабаваў самастойна выцягнуць пацярпелага. Аднак праз паўгадзіны звярнуўся па дапамогу да кіроўцы аўта, што праязджаў міма. Апошні і выклікаў супрацоўнікаў МНС, якія дасталі з ямы загінулага.

Глядзіце таксама >>> МНС знялі антыкарупцыйны відэаролік

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў