На Жабіншчыне кіроўца трапіўся п’яным за стырном у сёмы раз


Аўта парушальніка

Супрацоўнікі ДАІ спынілі кіроўцу «Alfa Romeo», а ў таго апынулася ў крыві 1,8 праміле алкаголю.

Адбылося гэта ў аграгарадку Азяты, што ў Жабінкаўскім раёне, паведамляе сайт Дзяржаўтаніспекцыі Берасцейскай вобласці.

Фізічны стан кіроўцы выклікаў падазрэнні ў праваахоўнікаў. Медычны агляд пацвердзіў гэтыя сумневы – 41-гадовы берасцеец знаходзіўся ў стане алкагольнага апʼянення, у ягонай крыві было 1,8 праміле.

Падчас праверкі выявілі, што за сваю карʼеру кіроўцы мужчына ўжо 6 разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці паводле ч.1 і ч.2 арт. 317 Крымінальнага кодэксу Беларусі (кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага апʼянення).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Берасцейская дзяржаўтаінспекцыя

Глядзі таксама
Каментары