На заўтра прагназуюць вецер і ападкі


Беларуская восень у нашым відэа

15 кастрычніка ў Беларусі захаваецца дажджлівае і ветранае надвор’е.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі будуць дажджы. Кароткачасовыя ападкі чакаюцца ў некаторых раёнах днём. Прагназуецца заходні парывісты вецер, днём месцамі ён узмацніцца – парывы дасягнуць 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 5-10 градусаў, па захадзе да 13. Днём будзе 11-17 вышэй за нуль.

«Дажджамі» – :B:N: feat. Дзіяна Громава на «Белсаце»

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў