На запраўцы ў Баранавічах выбухнула аўта (Фота)


Auta1

Аўта пасля выбуху

Выбух адбыўся падчас запраўкі аўта газам.

Пра інцыдэнт паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Ратавальнікі паведамленне пра выбух аўта на вуліцы Дамінікана,6 у Баранавічах атрымалі раніцай 16 жніўня.

«Паводле папярэдняй версіі, на тэрыторыі аўтамабільнай газанапаўняльнай кампрэсарнай станцыі пры запраўцы аўта «Volkswagen Touran» газам (метан) адбыўся разрыў 40-літровага балону без наступнага гарэння», – адзначаецца на старонцы МНС.

Уласнік аўта, 46-гадовы мужчына, у цяжкім стане шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Баранавіцкага шпіталя.

Аўта пашкоджанае. Працаўнікі запраўкі не пацярпелі.

Auta2

Auta3

НМ, belsat.eu, паводле mchs.gov.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары