На запатрабаваныя ў эканоміцы спецыяльнасці выдатнікаў будуць прымаць без іспытаў


Міністэрства адукацыі апублікавала спіс спецыяльнасцяў, на якія ў ВНУ будуць прымаць без іспытаў некаторыя катэгорыі абітурыентаў. У тым ліку, выдатнікаў і пераможцаў алімпіяд.

Спіс складаецца з 29 спецыяльнасцяў у галінах тэхналагічнай прамысловасці, а таксама аграрнага сектару. Сярод іх ёсць спецыяльнасці, што выкладаюць на факультэтах БДТУ, БНТУ, БДАТУ, Віцебскай ветэрынарнай акадэміі ды іншых універсітэтаў.

На гэтыя факультэты ў першую чаргу і без іспытаў будуць залічвацца абітурыенты, у якіх ёсць дыпломы пераможцаў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і Менскай гарадской алімпіядаў па профільных прадметах. Таксама гарантавана будуць залічаны па-за конкурсам тыя, хто мае дыплом аб агульнай або спецыяльнай сярэдняй адукацыі з адзнакай «выдатна» або залатым ці срэбным медалём.

У прыемнай камісіі БНТУ паведамілі, што шэраг спецыяльнасцяў, на якія будуць залічваць абітурыентаў без іспытаў, вызначалі ў ВНУ па запыце Міністэрства адукацыі.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў