На захадзе Масулу ў выніку ракетнага ўдару загінулі больш за 80 чалавек, – СМІ


Дзясяткі людзей сталі ахвярамі абстрэлу школы ў заходнім прадмесці Масулу, якое кантралюецца баевікамі групоўкі «Ісламская дзяржава».

Паводле ТАСС, у выніку абстрэлу 4 траўня загінуў 81 чалавек з ліку мірных жыхароў, што хаваліся ў школе. Сярод загінулых – 34 мужчыны, 29 жанчын і 18 дзяцей. Хто нанёс гэты ўдар не паведамляецца.

Раней у інтэрнэце агенцтва «Ісламскай дзяржавы» Amaq выклала відэа, дзе дэманструюцца наступствы ракетнага ўдару, у выніку якога загінула невядомае колькасць цывільных асобаў, у тым ліку некалькіх дзяцей, у горадзе Масул. У відэа Amaq адзначаецца, што пад ударам апынуўся прытулак уцекачоў, які знаходзіўся ў школе.

З відэа незразумела, калі дакладна яно было знята і дзе. У Пэнтагоне заявілі, што гэтая інфармацыя будзе правярацца, паведамляе The Washington Post.

Аперацыя іракскай арміі і кааліцыі, якую ён узначальвае ЗША, па вызваленні Масула ідзе з кастрычніка мінулага года.

На сённяшні дзень міжнародная кааліцыя прызнала забойства 352 цывільных асобаў падчас амаль 3-х гадовай паветранай кампаніі над Іракам і Сірыяй. Гэтая лічба, на думку некаторых экспертаў, вельмі заніжаная. Група Airwars лічыць, што ад авіяўдараў кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША загінула больш за 3000 мірных жыхароў у абедзвюх краінах.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў