На выставе ў Менску Пуціну падарылі вышыванку

video

Прэзідэнту Расеі паказалі беларускія камбайны і трактары, а таксама падарылі вопратку з нацыянальным арнаментам.

Учора кіраўнікі Беларусі ды Расеі разам наведалі міжнародную выставу «Белагра-2016». Там яны азнаёміліся з экспанатамі тэхнікі Менскага трактарнага заводу, БелАЗу, «Гамсельмашу» ды іншых прадпрыемстваў. Таксама Аляксандр Лукашэнка прадэманстраваў Уладзіміру Пуціну электробусы ды беспілотнікі беларускай вытворчасці.

Пасля гэтага кіраўнікі краінаў наведалі экспазіцыю канцэрна «Беллегпрам», дзе Уладзіміру Пуціну падарылі вырабы з беларускага лёну, у тым ліку з элементамі нацыянальнага арнаменту.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары