На выходных у футбольным чэмпіянаце Беларусі ўсталяваны рэкорд наведвальнасці


У 11-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ўсталяваны рэкорд сезону па наведвальнасці.

Сярэдняя наведвальнасць матчаў туру склала 2822 гледача.

Гэта лепшы паказнік у сезоне. Да гэтага максімальнай наведвальнасць была ў першым туры – 2799.

Найбольшую цікавасць выклікалі сустрэчы «Дынама» (Берасце) – «Нафтан» (6200) ды БАТЭ – «Дняпро» (5372).

«Мова Нанова» пра футбол

Менш за ўсё гледачоў прыйшло на гульні «Менск» – «Тарпеда-БелАЗ» (600) ды «Іслач» – «Слуцк» (700).

Сярэдняя наведвальнасць з пачатку сезону складае 2255 гледачоў. Гэта на 36,4 % больш, чым было пасля 11 тураў летась (1653).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле By.tribuna.com

Стужка навінаў