На выходных у Беларусі будзе цёпла і без штармавых папярэджанняў


На бліжэйшыя выходныя Белгідраметцэнтр абяцае спад гарачыні і кароткачасовыя дажджы. У суботу найцяплей будзе ў Гомлі, найхаладней – у Горадні.

Тэмпература ў суботу па краіне будзе вагацца ад +20 да +27 градусаў удзень і ад +11 да +17 ноччу. Дажджы будуць пераважна кароткачасовымі і найбольш удзень. Уночы будзе ясна.

Заўтра ўдзень у Менску +24-26, у Віцебску + 23-25, у Берасці +25-27, у Гомлі +27-29, у Горадні +23-25, у Магілёве +24-26. Будзе дзьмуць паўночна-заходні павольны ветрык.

У нядзелю з тэрыторыі Польшчы на Беларусь прыйдзе антыцыклон і ўдзень стане прахалодней – +20-23 градусы па ўсёй краіне і +13-15 ноччу.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў