На выходных – дажджы і навальніцы


Метэаролагі абяцаюць цягам наступных трох дзён цёплае, мокрае надвор’е.

1 ліпеня

Паводле Гідрамета  ў суботу ў краіне – воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па ўсходзе, днём па большай частцы Беларусі – кароткачасовыя дажджы, днём па паўднёвым усходзе моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12… + 17 ° С, максімальная днём +20… + 26 ° С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

2 ліпеня

Па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём па поўначы месцамі моцныя дажджы. Днём дзе-нідзе – навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +11 да + 16 ° С, максімальная днём ад +15 да + 22 ° С, па паўднёвым усходзе да + 25 ° С.

3 ліпеня

У вольны ад працы панядзелак на паўднёва-заходнія раёны Беларусі пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўночы +9.. + 15 ° С, удзень – +17… + 24 ° С.

ДД

Стужка навінаў