На выбарах мэра Лондану перамог мусульманін


Лейбарыст Садзік Хан перамог на выбарах мэра Лондану ды стане першым мэрам брытанскай сталіцы, які вызнае іслам.

Па дадзеных аналітыкаў каналу «Sky News», Хан набраў 44 % галасоў. Яго асноўны канкурэнт кансерватар Зак Голдсміт атрымаў 35 %.

Папярэдні кіраўнік Лондану Борыс Джонсан з Кансерватыўнай партыі адпрацаваў на сваёй пасадзе два чатырохгадовыя тэрміны і пастанавіў больш не балатавацца. На гэтых выбарах ён падтрымаў свайго аднапартыйца Голдсміта.

Садзік Хан нарадзіўся ў 1970 годзе на поўдні Лондану. Ён быў пятым з васьмі дзяцей імігрантаў з Пакістану.

Пасаду мэра Лондану заснаваў у 2000 годзе ўрад Тоўні Блэра.

Больш пра выбары мэра Лондану і Садзіка Хана – у выданні праграмы «Свет».

 

МЯ, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў