На выбарах адным з кандыдатаў ад Партыі БНФ будзе святар


Айцец Леанід Акаловіч на адкрыцці помніку Міхаілу Жызнеўскаму

З’ездз Партыі БНФ высунуў 77-гадовага святара Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Леаніда Акаловіча кандыдатам на парламенцкія выбары. Святар балатуецца ў Менску па 99-й Грушаўскай выбарчай акрузе.

Агулам партыя зацвердзіла кандыдатамі 72 чалавекі, сярод іх старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, ягоныя намеснікі Вольга Лагвіновіч і Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Найбольш чалавек будуць прадстаўляць партыю ў Менску і Гарадзенскай вобласці – 14 і 12 кандыдатаў адпаведна, найменш у Магілёўскай і Гомельскай вобласцях – 8 і 2 кандыдаты.

XVII з’ездз Партыі БНФ адбыўся 23-га ліпеня ў Менску.

МЯ, паводле krynica.info

Глядзі таксама
Каментары