На Вялейшчыне памёр 19-гадовы хлопец. Магчыма праз вялікую колькасць спіртнога


Паводле намесніка начальніка Вялейскага РАУС Кацярыны Млечкі, трагедыя здарылася 10 чэрвеня ў адной з вёсак, недалёка ад Вялейкі.

10 чэрвеня ў РАУС патэлефанавала жанчына і паведаміла пра смерць сына. Нарярэдадні хлопец адпачываў з сябрамі, шмат выпіў. Раніцай маці знайшла яго на ложку без прыкметаў жыцця, піша rh.by.

Міліцыя праводзіць праверку. Магчыма, прычынай смерці стала вялікая доза спіртнога.

ЮВ, belsat.eu, паводле rh.by

Глядзі таксама
Каментары