На вядоўцу «Эхо Москвы» напалі з нажом у рэдакцыі


На вядоўцу расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Таццяну Фельгенгауэр здзейснены напад у памяшканні рэдакцыі, паведамляе Інтэрфакс.

Узброены нажом чалавек варваўся ў рэдакцыю і нанёс удар Тацяне.

Журналістка атрымала нажавое раненне ў шыю, цяпер яна шпіталізаваная, але пагрозы для жыцця няма.

Нападнік затрыманы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў