У Лунінцы знайшлі труп моцна збітай жанчыны


Міліцыянты па гарачых слядах затрымалі падазраваных у забойстве.

Каля першай гадзіны ночы 24 жніўня ў Лунінцы са слядамі збіцця знайшлі труп беспрацоўнай жанчыны 1980 года нараджэння. Паводле папярэдняга заключэння судова-медычнай экспертызы, смерць наступіла ў выніку тупой траўмы грудной клеткі, брушной поласці, пераломаў рэбраў, пашкоджанняў унутраных органаў і траўматычнага шоку.

Папярэдне ўстаноўлена, што жанчыну ўчора позна ўвечары падчас сваркі, пасля сумеснага распіцця алкаголю, рукамі ды нагамі збілі раней асуджаныя мужчыны 1983 і 1991 гадоў нараджэння. Іх затрымалі. Ахвяра, як і зламыснікі зʼяўляюцца мясцовымі жыхарамі.

НМ, belsat.eu, паводле Mvd.gov.by

Стужка навінаў