На вуліцах Дубаю неўзабаве з'явяцца «рабакопы»


Першы робат-паліцэйскі выйдзе на працу ў гарадскіх умовах у 2017 годзе.

Прэзентацыя робата адбылася ў рамках 36-й міжнароднай выставы інфармацыйных тэхналогіяў рэгіёну Персідскага заліва GITEX Technology Week 2016.

Падрабязнасцяў пакуль мала, але вядома, што паліцыя Дубаю плануе ўвесці робатаў-паліцэйскіх у масавую эксплуатацыю цягам бліжэйшых чатырох гадоў.

Гэта не адзіны прыклад таго, як перадавыя тэхналогіі прыцягваюцца для аховы парадку ў Эміратах. Цяпер паліцыя самага буйнога гораду ААЭ выкарыстоўвае тэхналогію Google Glass, з дапамогай якой супрацоўнікі па нумарах аўтамабіляў ідэнтыфікуюць кіроўцаў-парушальнікаў. У ліпені ў Дубаі запусцілі праграму па выкарыстанні перадавых тэхналогіяў у горадзе, такіх як 3D-друк, біяінжынерыя, біямімікрыя, геноміка, робататэхніка ды іншыя.

ДР belsat.eu паводле arabianbusiness.com

Стужка навінаў