На вуліцах Нью-Ёрку з’явяцца антыісламскія аўтобусы


«Новая рэкламная кампанія выкрывае праўду аб ісламе і джыхадзе, якую ігнаруюць ўрад ЗША і амерыканскія СМІ», гаворыцца ў паведамленні журналісткі Памэлы Гелер, якая з’яўляецца ініцыятаркай акцыі.

Мэта чарговай кампаніі антыісламістаў паказаць жыхарам Амерыкі сапраўдны твар ісламу, піша freedomdefense.typepad.com.

На аўтобусах, прыпынках і на двух станцыях метро з’явяцца антыісламскія аб’явы з выкарыстаннем фатаграфій амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі, які быў пакараны смерцю тэрарыстамі групоўкі «Ісламская дзяржава».

Таксама аўтары плакатаў для агітацыі выкарысталі выяву Гітлера, прапанаваўшы параўнаць іслам і нацызм.

Лідарка арганізацыі «Спыніць ісламізацыю Амерыкі» яшчэ ў 2011 годзе заявіла пра свой «крыжовы паход супраць джыхаду». Матэрыялы, якія выкрываюць ісламістаў, актывістка публікуе на сваім блогу «Atlas Shrugs».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары