На «Вulbamovie» узнагародзілі найлепшыя беларускія незалежныя фільмы


Галоўную ўзнагароду беларускага кінафестывалю, што адбываецца ў Варшаве, атрымаў фільм Віктара Красоўскага «Вартаўнік».

«Вulbamovie» ладзяць чацвёрты год запар. «У нас не было праблемы з падрыхтоўкаю праграмы. Гэтая праграма сфармаваная, ёсць тры блокі: пятніца, субота, нядзеля. У пятніцу тэма – Украіна, Польшча, Беларусь. У суботу – маладое альтэрнатыўнае кіно. Нядзеля – гэта класіка і будучыня беларускага кіно. Гэта мне падабаецца. А фільмы конкурсу вартыя таго, каб прыйсці на іх ды паглядзець», – гаворыць дырэктар фестывалю Януш Гаўрылюк.

Судзілі маладое беларускае кіно польскія прадзюсары, а таксама беларускія рэжысёры – Віктар Аслюк, Андрэй Кудзіненка, Андрэй Расінскі, Юрый Каліна.

Раздалі бульбы і адмысловыя ўзнагароды

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У апошні дзень фестывалю адмысловаю ўзнагародаю тэлеканалу «Белсат» адзначылі стужку «Пра любоў: Іра» (рэж. Любоў Зямцова). Фільм узнагароджаны за ўніклівы погляд на праблемы штодзённага жыцця жанчын у сучаснай Беларусі.

«Гэта гісторыя Іры, маладой жанчыны, якая жыве як большасць з нас: паміж каханнем і не каханнем, сваркамі, бытам, няздзейсненымі марамі і надзеяй на лепшае. Але ў першую чаргу гэта гісторыя пра любоў, любоў да жыцця, такога складанага і зваряцелага, тая любоў якая зусім і не падобна да любові ў тым біблейскім і ідэалістычным сэнсе, які часцей укладаюць у гэтае слова, нават, менш за ўсё гэта можна назваць менавіта любоўю, але… Я называю гэта так, таму, што так адчуваю, так жа сама лічыць і гераіня майго фільма. Фільм пра Любоў… Пра лёс… Пра жыццё… Пра нас з вамі»

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Галоўны прыз – «Залатую бульбу» адзінагалосна прысудзілі аўтару «Вартаўніка». Гэта 30-хвілінная мастацкая стужка рэжысёра Віктара Красоўскага.

«Уначы вартаўнік з вялікім крымінальным мінулым і безнадзейнаю будучыняй выпіў вялікую дозу спіртнога, каб памерці. У перадсмяротнай цыдулцы ён здае ўсіх сваіх старых сяброў. Аднак ранкам здараецца тое, чаго ён не прадбачыў…»

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Фільм Дар’і Юркевіч «Баба, Ваня і каза» атрымаў адразу дзве ўзнагароды – «Срэбраную бульбу» ды Прыз сімпатый гледачоў.

«Баба Серафіма вельмі хвалюецца за лёс свайго сына Вані, які моцна выпівае. Аднойчы яна вырашае распачаць вайну са сваёй суседкай Глафірай, якая робіць самагон у вёсцы».

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

«Бронзавую бульбу» атрымала Нэла Васілеўская, аўтарка кароткаметражнай стужкі «Рэканструкцыя бяссонніцы».

«Дзяўчына штоноч прачынаецца ад аднаго і таго ж сну, у якім яна бачыць сваю маці. Прачнуўшыся, яна ніяк не можа заснуць, уздымаючы ў памяці моманты, калі яны яшчэ былі блізкімі людзьмі…»

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Анімацыя Марысі Тульжанковай і Аляксандра Падкапаева «А што ў лузе?» атрымала спецыяльную ўзнагароду ад журы.

У аснову мультыплікацыі пакладзены арыгінальны запіс бабуль з в. Дзербічы Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласці. Запіс быў зроблены сябрамі маладзёвай краязнаўчай арганізацыі падчас фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі ў 2013 годзе.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў