На Вольгу Чайчыц і Андруся Козела склалі пратакол за стрым з суду над Александрам Баразенкам


Журналістам даслалі пратакол датаваны 10 кастрычніка. Іх абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ. Цяпер Вольга Чайчыц і Андрусь чакаюць на павестку ў суд.

У пратаколе напісана, што журналісты вялі відэаздымкі. Андрусь Козел у каментары belsat.eu адзначыў, што яны рабілі аўдыётрансляцыю, якую не маюць права забараняць.

Карэспандэнты працавалі падчас суду над Александрам Баразенкам. Яго абвінавачвалі паводле артыкулу адміністратыўнага кодэксу аб парушэнні аўтарскіх правоў пры выкарыстанні брэнду «Белсат». Суддзя Анастасія Папко пастанавіла аштрафаваць журналіста на Br 920 і канфіскаваць тэхніку.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары