На Віцебшчыне боепрыпасы знайшлі ў бульбе


Ілюстрацыя

Ля вёскі Бондары Віцебскай вобласці падчас уборкі ўраджаю на бульбяным полі знайшлі боепрыпасы часоў вайны, паведамляе мясцовае ўпраўленне ўнутраных спраў.

Пасля ўборкі гародніна трапляе ў адмысловыя кантэйнеры для сартавання. Супрацоўнікі калгасу ў адным з кантэйнераў для смецця натрапілі на гранаты і выклікалі сапёраў.

Сапёрна-піратэхнічны разлік вайсковай часткі 5524 на чале са старэйшым тэхнікам піратэхнічных работ – начальнікам разліку – старшым прапаршчыкам Вячаславам Каротчанка прыбыў у сартавальную гародніны і дастаў з кантэйнера 250 адзінак выбухованебяспечных прадметаў часоў Вялікай Айчыннай вайны (артылерыйскія снарады і выбухоўнікі, мінамётныя міны, гранаты).

Усе знаходкі былі абясшкоджаныя і ўзарваны на адмысловай пляцоўцы.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары