На вайсковым палігоне пад Барысавам падарваўся грыбнік


У выніку атрыманых раненняў мужчына загінуў.

Пра гэта паведамілі ў гарадскім аддзеле МНС Барысава.

Паводле папярэдніх звестак, барысавец праз тэрыторыю палігону вяртаўся дамой. Там у яго сапсуўся ровар.

Каб адрамантаваць сродак перамяшчэння, грыбнік знайшоў на полі металёвы прадмет (мяркуецца, што гэта быў кумулятыўны снарад) і стаў грукаць ім па ровары. У выніку такіх дзеянняў адбыўся выбух.

Мужчыне адарвала ручыцу. Таксама ён атрымаў асколачныя раненні, ад чаго памёр на месцы.

Заходзіць на тэрыторыю палігона, дзе праводзяцца баявыя стрэльбы з розных відаў узбраення, забаронена. Знаходжанне на яго тэрыторыі зʼяўляецца адміністратыўным правапарушэннем і цягне накладанне штрафу ад 10 да 30 базавых велічыняў альбо адміністратыўны арышт.

НМ, belsat.eu, паводле «Адзінства»

Стужка навінаў