На вайне ў Сірыі могуць зарабіць беларускія будаўнікі


Сірыйскія ўлады набудуць беларускую тэхніку і скарыстацца досведам беларускіх будаўнікоў.

Разбітая вайной Сірыя патрабуе беларускія будаўнічыя матэрыялы, будаўнічую тэхніку, а таксама досвед нашай краіны ў рэканструкцыі. Пра гэта заявіў сірыйскі міністр грамадскіх працаў Хусэйн Арнус падчас сустрэчы з амбасадарам Беларусі Аляксандрам Панамаровым. Улады арабскай краіны маюць аднавіць будынкі, дарогі, масты і сістэмы вода- і электразабеспячэння.

Праз баявыя дзеянні міністэрства грамадскіх працаў страціла 400 спецыялізаваных машынаў. Мяркуецца, што Беларусь можа кампенсаваць гэтыя страты.

Аляксандр Панамароў паабяцаў паінфармаваць беларускія кампаніі пра магчымасць інвеставання ў будаўнічы рынак Сірыі.

НМ, belsat.eu, паводле syriatimes.sy

Стужка навінаў