На тэрыторыі былога маёнтку Зеньковічаў адкрылі памятную дошку АМАПу

photo

Дошка была ўсталяваная на тэрыторыі базы магілёўскага АМАПу пад дубам XVIII ст., дзе раней быў маёнтак Зеньковічаў.

«Два помнікі – прыродны [дуб – заўв.Belsat.eu] і рукатворны – як бы дапаўняюць адзін аднаго», піша sb.by.

«Гэта ў Беларусі – »першая ластаўка«. У ідэале такія знакі павінны зʼявіцца ў шматлікіх падраздзяленнях МУС. У якасці даніны тым пакаленням, на досведзе якіх гадуюцца сённяшнія міліцыянеры», – сказаў часова выконваючы абавязкі на пасадзе міністра ўнутраных справаў Мікалай Мельчанка.

Памятны знак адкрылі падчас 25 верасня ў дзень адкрыцця XIII рэспубліканскага «конкурсу прафесійнага майстэрства» праваахоўнікаў, паведамляе mogilevnews.by.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары