На таргах у Менску курс долара перакрочыў 19 тыс. рублёў


Курс долара вырас амаль на 300 рублёў, еўра – больш чым на 600 рублёў.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 студзеня курс долара вырас на 296 рублёў і склаў 19 048 рублёў. Курс еўра вырас на 637 рублёў і склаў 20 737 рублёў.

Фінансавыя аналітыкі адзначаюць, што беларускі рубель зніжаецца ўслед за расейскім. У сваю чаргу падзенне расейскага рубля адбываецца ў сувязі са змяншэннем цэнаў на нафту.

Пры падрыхтоўцы рэспубліканскага бюджэту на 2016 год быў закладзены сярэднегадавы курс долара складзе 18 700 рублёў.

У той жа час банкаўскія эксперты прагназуюць мяркуюць, што паступовая дэвальвацыя беларускага рубля працягнецца і курс долара можа вырасці да 23-24 тыс. рублёў.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары