На Свіслаччыне 53-гадовы бадзяга згвалтаваў і абрабаваў двух пажылых жанчын


Раней асуджаны бадзяга за некалькі гадзін згвалтаваў двух жанчын.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Яраслаў Васілеўскі.

Раніцай 11 лістапада мужчына на цягніку прыехаў у населены пункт у Свіслацкім раёне. Доўга бадзяўся па станцыі і каля 9-й гадзіны пагрукаўся ў дзверы 73-гадовай пенсіянеркі. Пачаў выказваць ёй выдуманыя прэтэнзіі: маўляў жанчына ў 1988 годзе працавала бухгалтарам і не выплаціла ягонаму таварышу суму, эквівалентную 240 рублям.

Жанчына спрабавала патлумачыць зламысніку, што ён памыліўся, але ён запатрабаваў, каб жанчына пакарміла яго і дала выпіць. Праз паўгадзіны і ўвогуле згвалтаваў пенсіянерку, забраў у яе 45 рублёў і сышоў.

Пазней па надуманых прычынах парушальнік прабраўся ў дом да іншай жанчыны, 84-хгадовай. Яе ён таксама згвалтаваў і забраў у жанчыны 5 рублёў.

Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю, падазраванага аператыўна затрымалі на чыгуначнай станцыі, калі ён чакаў цягнік, каб пакінуць пасёлак.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за згвалтаванне.

Глядзець таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў