На суд Ларысы Шчыраковай людзі прыйшлі ў рэспіратарах. Фотаздымкі


А сама журналістка адпужвала «нячыстую сілу» часныком – у Гомлі адбыўся флэш-моб «Каб не смярдзела».

У судзе Гомельскага раёну, дзе адбываўся суд над журналісткай-фрылансерам Ларысай Шчыраковай, гамельчукі правялі флэш-моб.

Салідарныя з журналісткай прынеслі пульверызатар з надпісам «Каб не смярдзела», нехта быў у рэспіратары, нехта апрануў марлевую павязку.

Сама ж журналістка прыйшла з нізкай часныку, каб народнымі сродкамі «адпужваць нячыстую сілу».

Прысутныя на судзе таксама трымалі аркушы з надпісамі «Не магу маўчыць» і «Я збіраю і распаўсюджваю інфармацыю. Я такі як Ларыса Шчыракова».

Прычына, паводле якой улады гэтым разам пераследуюць журналітску – сюжэт Шчыраковай пра тое, як гомельскія ўлады дазволілі будаваць жытло ў прыватным сектары на вуліцы Беларускай, Пясочным і Чкалаўскім праездах, а потым, прыкрыўшыся генпланам, вырашыли пусціць дамы пад знос.

Сюжэт выклікаў рэзананс у інтэрнэце.

Падстава пераследу – артыкул аб незаконным вырабе прадукцыі медыяў без акрэдытацыі для нашага тэлеканалу.

Тэкст і фота – Ганна Кавальчук

Стужка навінаў