На аўстрыйскай мяжы сустракаюць мігрантаў (Відэа)


Раніцай у Аўстрыю з Вугоршчыны прыбылі каля 4 тысячаў мігрантаў.

Цягам дня гэтая лічба можа вырасці больш, чым удвая, прагназуюць аўстрыйскія паліцэйскія.

Да мяжы мігрантаў прывезлі на аўтобусах з Будапешту, які для іх стаў транзітным пунктам. Большасць мігрантаў – уцекачы з Сірыі, пераважна яны імкнуцца трапіць у Нямеччыну. Па гэтай прычыне ў Вене на цягніках, якія ідуць у Нямеччыну, зрабілі абвесткі на арабскай, і на нямецкай.

Баварская дзяржаўная паліцыя чакае, што сёння ў Нямеччыну прыбудуць 10 тыс. мігрантаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў