На старонках новага пашпарта будуць вядомыя будынкі Беларусі


Дызайн новага пашпарта і ID-карты знаходзіцца на ўзгадненні. Зацвярджаць яго будуць на самым высокім узроўні.

З 1 студзеня 2019 года беларусы пачнуць атрымліваць біяметрычныя пашпарты, а таксама новы дакумент – ID-карту, якая стане асноўным дакументам, якая будзе пацвярджаць асобу грамадзяніна на тэрыторыі Беларусі. Пашпарт стане патрэбны толькі для выезду за мяжу – то бок, рабіць яго будзе не абавязкова.

Старшыня дэпартаменту па грамадзянству і міграцыі Аляксей Бягун распавёў, што ўзоры новага пашпарту і ID-карты цяпер знаходзяцца на ўзгадненні.

«Мы практычна завяршылі падрыхтоўчую стадыю ўвядзення біяметрычных тэхналогіяў у нацыянальныя дакументы», – заявіў Бягун.

Нядаўна Гознак падрыхтаваў узоры новых біяметрычных пашпартоў. Паводле Аляксея Бягуна, у іх улічаныя нацыянальныя асаблівасці: на кожнай старонцы пашпарта знаходзяцца выявы знакавых архітэктурных збудаванняў Беларусі.

Дызайн пашпарты і ID-карты чакаюць, аднак, зацверджання «на самым высокім узроўні».

Пасля гэтага Міністэрства ўнутраных справаў супольна з Гознакам правядуць конкурс па выбары друкарні, якая зоймецца вырабам новых дакументаў.

Каштаваць біяметрычны пашпарт будзе каля 30 еўраў. Выехаць за мяжу са старым пашпартам можна будзе да заканчэння тэрміну ягонага дзеяння.

ДД

Стужка навінаў